Competition in this pair is now closed. Discussion and feedback about the competition in this language pair may now be provided by visiting the "Discussion & feedback" page for this pair. Entries may also be individually discussed by clicking the "Discuss" link next to any listed entry. Source text in English We're accustomed to glamour in London SE26: Kelly Brook and Jason Statham used to live above the dentist. But when Anouska Hempel's heels hit the cracked cement of the parking space outside my flat, it's hard not to think of those Picture Post photographs of royalty visiting bombed-out families during the second world war. Her mission in my modest tract of suburbia is, however, about more than offering sympathy. Hempel—the woman who invented the boutique hotel before it bore any such proprietary name—has come to give me information for which, judging by the spreads in interiors magazines and anxious postings on online DIY forums, half the property-owners in the Western world seem desperate: how to give an ordinary home the look and the vibe of a five-star, £750-a-night hotel suite. To Hempelise, in this case, a modest conversion flat formed from the middle slice of a three-storey Victorian semi.
"You could do it," she says, casting an eye around my kitchen. "Anyone could do it. Absolutely no reason why not. But there has to be continuity between the rooms. A single idea must be followed through." She looks out wistfully over the fire escape. "And you'd have to buy the house next door, of course." That's a joke. I think.
...
It's worth pausing, though, to consider the oddness of this impulse. The hotel room is an amnesiac space. We would be troubled if it bore any sign of a previous occupant, particularly as many of us go to hotels in order to do things we would not do at home. We expect a hotel room to be cleaned as thoroughly as if a corpse had just been hauled from the bed. (In some cases, this will actually have happened.) The domestic interior embodies the opposite idea: it is a repository of memories. The story of its inhabitants ought to be there in the photos on the mantelpiece, the pictures on the wall, the books on the shelves. If hotel rooms were people, they would be smiling lobotomy patients or plausible psychopaths. | Winning entries could not be determined in this language pair.There were 3 entries submitted in this pair during the submission phase. Not enough votes were submitted by peers for a winning entry to be determined.
Competition in this pair is now closed. | Мы прызвычаіліся да раскошы лонданскага раёна SE26: Кэлі Брук і Джэйсан Стэтхэм раней жылі над стаматолагам. Але калі туфлікі Анушкі Хэмпэл даткнуліся да парэпаных ходнікаў паркоўкі пад вокнамі маёй кватэры, мне цяжка было не згадаць фотаздымкі са штотыднёвіка "Пікчэр Пост": каралеўская асоба наведвае сем’і, пацярпелыя ад бамбёжкі падчас другой сусветнай вайны. Аднак яе місія ў маім сціплым прадмесці ― не спачуванне. Хэмпэл ― жанчына, якая вынайшла бутык-гатэль яшчэ да таго, як ён атрымаў гэтае найменне. Яна з’явілася, каб даць мне параду, якой адчайна прагне палова ўласнікаў нерухомасці Захада, мяркуючы па агромністых публікацыях у часопісах аб інтэр’ерах і жарсных паведамленнях на форумах аматараў майстраваць: як надаць звычайнай хаце выгляд і атмасферу пяцізорачнага гатэля коштам £750 за ноч. У нашым выпадку перахэмпэлізаваць сціплую перапланаваную кватэру, пабудаваную сярод трохпавярховага аднакватэрнага дома віктарыянскай эпохі на два канцы. “У цябе атрымаецца,” ― заявіла яна, зірнуўшы на маю кухню. “Любы чалавек на гэта здатны. Не бачу, чаму не. Аднак паміж пакоямі мусіць існаваць пераемнасць. Патрэбна раскрываць прастору ў адпаведнасці з адной ідэяй”. Яна тужліва паглядзела на пажарную лесвіцу. “І ты проста абавязаны купіць суседні дом”. Спадзяюся, яна пажартавала. ... Аднак варта прыпыніцца, каб разглядзець абсурднасць падобнай задумы. Пакой у гатэлі – месца без памяці. Нас турбуюць сляды папярэдняга госця, асабліва таму, што многія з нас селяцца ў гатэлі, каб тварыць тое, што мы нізавошта не рабілі б дома. Гатэльны нумар мусіць быць стэрыльна чыстым, як быццам з ложка толькі што прыбралі нябожчыка. (Дапраўды, такое часам здараецца). Хата ― адлюстраванне адваротнай ідэі: яна мусіць быць склепам успамінаў. Гісторыя жыхароў месціцца ў фотаздымках на каміне, карцінах на сценах, кнігах на паліцах. Калі б гатэльныя нумары былі людзьмі, яны былі б усмешлівымі ахвярамі лабатаміі альбо ціхімі псіхапатамі. | Entry #12587 — Discuss 0
Voting points | 1st | 2nd | 3rd |
---|
18 | 3 x4 | 3 x2 | 0 |
- 1 user entered 1 "like" tag
У цябе атрымаецца | Flows well Не калька з ангельскай! | H.Kanabiajeuska No agrees/disagrees | |
- 1 user entered 2 "dislike" tags
| Мы прывыклі да зачаравання лонданскага прадмесця Сайденхем: Кэлі Брук і Джэйсан Стэтхэм жылі над стаматолагам. Але калі абцасы Анушкі Хэмпел стукаюць па патрэсканаму цэменту стаянкі, размешчанай побач з маёй кватэрай, цяжка не ўспомніць фатаграфіі з часопіса Picture Post, зробленыя падчас каралеўскага візіту пацярпелых ад бамбавання сем'яў у часы Другой сусветнай вайны. Аднак, яе роль ў маім сціплым трактаце аб прыгарадзе больш, чым проста выраз сімпатыі. Хэмпель - жанчына, якая прыдумала буцік-гатэль перш, чым з'явілася гэтая фірмовая назва, - прыйшла, каб паведаміць мне інфармацыю з-за якой, мяркуючы па публікацыях у часопісах па інтэр'еры і трывожных паведамленнях на інтэрнэт форумах «Зрабі сам», здаецца, страціла надзею палова уласнікаў ў заходнім свеце: як надаць звычайнаму дому знешні выгляд і атмасферу пяцізоркавага гасцінічнага нумара коштам 750 фунтаў за ноч. У дадзеным выпадку, перарабіць у стылі Хэмпел сціплую пераабсталяваную кватэру, зробленную з сярэдняй часткі трохпавярховага віктарыянскага аднакватэрнага дома. "Вы можаце гэта зрабіць", кажа яна, аглядаючы маю кухню. "Любы можа гэта зрабіць. Няма нiякіх прычын адмаўляцца ад ідэі. Але паміж нумарамі павінна быць паслядоўнасць. Усюды павінна прасочвацца адна ідэя". Яна з сумам глядзіць на пажарную лесвіцу. "І вам давядзецца купіць дом па суседству, вядома ж". Гэта жарт. Я спадяюся. ... Аднак, варта зрабіць паўзу, калі ўзяць да увагі незвычайную акалiчнасць гэтага намера. Нумар у гатэлі - гэта прастора, страціўшая памяць. Мы былі б занепакоены, калі б яна мела якія-небудзь прыкметы папярэдніх жыхароў, у прыватнасці, па той прычыне, што многія з нас селяцца ў гатэлях для таго, каб рабіць рэчы, якія мы ніколі не зрабілі б дома. Мы чакаем, што гасцінічны нумар будзе прыбраны так старанна, як быццам труп толькі што выцягнулі з ложку (у некаторых выпадках, так сапраўды і адбываецца). Хатні інтэр'ер ўвасабляе ў сабе супрацьлеглыя ідэі: гэта сховішча успамінаў. Гісторыя яго жыхароў павінна зберагацца там: у фотаздымках на каміне, карцінах на сценах, кнігах на паліцах. Калі б нумары ў гатэлі былі людзьмі, яны былі б альбо ўсмешлівымі пацыентамі пасля лабатаміі, альбо добрапрыстойнымі псіхапатамі.
| Entry #12703 — Discuss 0
Voting points | 1st | 2nd | 3rd |
---|
17 | 3 x4 | 2 x2 | 1 x1 |
| Мы прызвычаіліся да глямуру Лондана SE26 (код паўднёва-усходняга раёна): Кэлі Брук і Джэйсан Стэтхэм раней жылі тут над дэнтыстам. Але калі абцасы Анускі Хэмпель застукалі па трэснутаму цэменту паркінга звонку маёй кватэры, цяжка не ўзгадаць тыя фотаздымкі на паштоўках, дзе чальцы каралеўскай радзіны падчас Другой сусветнай вайны наведваюць сем'і з разбамбаваных дамоў. Аднак яе місія ў маім сціплым прадмесці датычыць большага чым простае выказванне спачування. Хэмпель - гэта кабета, якая стварыла буцік-гатэль яшчэ да таго як ён займеў гэткую патэнтаваную назву, прыйшла каб паінфармаваць мяне, што мяркуючы па паведамленнях у часопісах, якія займаюцца інтэр'ерам і заклапочаных анлайн посцінгах на форумах DIY (зрабі гэта сам), здаецца што палова ўласнікаў маёмасці ў заходнім свеце знаходзіцца ў роспачы: як у звычайным доме стварыць атмасферу пяці-зоркавага гатэля і надаць пакою выгляд нумару, які каштуе £750 за ноч. У гэтым выпадку здзейсніць у стылі Анускі Хэмпель сціплую мадэрнізацыю цэнтральнай часткі кватэры віктарыянскага трохузроўневага аднакватэрнага дома. "Вы можаце гэта зрабіць", - гаворыць яна, кінуўшы вокам на маю кухню. "Кожны можа гэта зрабіць. Зусім няма прычыны, чаму не. Але тут павінна быць бесперапыннасць прасторы паміж пакоямі. Усё павінна падпарадковацца агульнай ідэі". Яна тужліва глядзіць па-над пажарнай лесвіцай. "І, натуральна, вы павінны купіць суседні дом". Гэта жарт. Думаю я. ... Зрэшты, варта зрабіць перапынак, каб узважыць дзіўнасць гэтага імпульсу. Нумар гатэля ёсць амнестычнай прасторай. Мы можам расхвалявацца, калі ў ёй засталіся адзнакі папярэдняга насельніка, асабліва калі ўлічыць тое, што шмат хто з нас наведвае гасцініцы каб рабіць там рэчы, якія мы ня можам рабіць дома. Мы спадзяёмся, што нумар гатэля будзе старанна прыбраны як толькі цела выцягнуць з ложка. (У некаторых выпадках, гэта сапраўды можа здарыцца). Хатні інтэр'ер увасабляе ў сабе супрацьлеглую ідэю: гэта сховішча ўспамінаў. Гісторыя яго насельнікаў павінна быць там у фотаздымках на паліцы над камінам, карцінах на сцяне, кніжках на паліцах. Калі б гатэльныя нумары былі людзьмі, яны б усміхаліся як пацыенты хворыя на лобатомію ці прыстойныя псіхапаты. | Entry #14240 — Discuss 0
Voting points | 1st | 2nd | 3rd |
---|
6 | 0 | 1 x2 | 4 x1 |
- 1 user entered 4 "dislike" tags
Мы прызвычаіліся да глямуру Лондана SE26 (код паўднёва-усходняга раёна): | Other very awkward | Alexander Kudriavtsev No agrees/disagrees | |
дзе чальцы каралеўскай радзіны | Other if this is tarashkevitsa the whole text should be written in it not just some words to show off | Alexander Kudriavtsev No agrees/disagrees | |
анлайн посцінгах на форумах DIY (зрабі гэта сам) | Other another awkward piece | Alexander Kudriavtsev No agrees/disagrees | |
| | | | | X Sign in to your ProZ.com account... | | | | | | ProZ.com translation contestsProZ.com translation contests offer a fun way to take a break from your normal routine while testing and honing your skills with fellow translators.
ProZ.com Translation Contests. Patent pending. |